абстракцыяні́зм, ‑у, м.
Кніжн. Фармалістычны кірунак у выяўленчым мастацтве 20 ст. многіх капіталістычных краін як сведчанне крызісу буржуазнай культуры, якому ўласцівыя адрыў ад рэальнага жыцця і захапленне бяссэнсавым нагрувашчваннем у карцінах рознакаляровых плям, мазкоў, ліній.
абстракцыяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Кніжн. Прадстаўнік абстракцыянізму.
абстракцыяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да абстракцыянізму, абстракцыяніста. Абстракцыянісцкі жывапіс. Абстракцыянісцкае мастацтва.
абстраля́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абстраляць.
2. у знач. прым. Прывучаны да стральбы, да баявых абставін. Абстралянае войска. □ Толькі абстраляны чалавек не так губляецца ў цяжкіх абставінах, у яго воля да перамогі не паралізуецца страхам. Новікаў.
абстраля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Пабыўшы ў баях, прывыкнуць да стральбы, да баявых абставін. Салдаты яшчэ не паспелі абстраляцца.
абстраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Адкрыць агонь па кім‑, чым‑н. Абстраляць пазіцыі ворага. □ З хутара разведчыкаў абстраляў кулямёт. Алешка.
2. Выпрабаваць у стрэльбе. Абстраляць ружжо.
абстрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.
Прастрачыць што‑н. кругом, па краях. Абстрачыць каўнер.
абстро́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абстрачыць.
абстро́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абстрочваць.
абстро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абстрачыць.