абмяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмякнуць.
абмя́клы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў цвёрдасць, пругкасць. Абмяклы ад вільгаці хлеб.
2. перан. Які стаў вялым, расслабленым. Пілот-механік, знаёмы Алегу, абмяклы, ляжаў на падлозе. Гамолка.
абмя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абмяк, ‑ла; зак.
1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці.
2. перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх. Шамякін. Эма заплакала горка. Рукі абмяклі, Пакорна, Выпусціў бацька повад. Глебка.
3. перан. Стаць больш спагадлівым; расчуліцца. Выказаўшы тое, што так доўга і балюча ўтрымлівала, Аля адразу абмякла і заплакала. Мележ.
абмяле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які абмялеў, мелкі. Дыхнула густым, душным водарам траў і красак, аернай вільгаццю абмялелых заток і свежасцю ракі, што блішчэла ўводдалі між лазнякоў. Хадкевіч.
абмяле́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. абмялець. Абмяленне возера.
абмяле́ць, ‑ее; зак.
Стаць мелкаводным. Рака абмялела і парвалася на асобныя віры, затокі. Дуброўскі.
абмяльчэ́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. абмяльчэць.
абмяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. Зрабіць абмен, памяняцца кім‑, чым‑н. Абмяняцца сувенірамі.
2. Выпадкова памяняцца рэчамі. Абмяняцца галёшамі.
3. перан. Адказаць на якое‑н. дзеянне такім самым дзеяннем (адпаведна значэнню назоўніка). Абмяняцца думкамі. Абмяняцца вопытам. Абмяняцца прамовамі.