Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аблюбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблюбаваць.

абляга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблягаць — аблегчы.

абляга́ць, ‑ае.

Незак. да аблегчы (у 1, 2 знач.).

аблягча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які аблягчае, робіць, прыносіць аблягчэнне. Аблягчальны сродак.

аблягча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аблягчыцца.

2. Зал. да аблягчаць.

аблягча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблягчыць.

аблягчы́цца, аблягчуся, аблегчышся, аблегчыцца; зак.

1. Зрабіцца больш лёгкім па вазе, вызваліцца ад часткі грузу.

2. Разм. Спаражніць сабе кішэчнік, страўнік.

аблягчы́ць, аблягчу, аблегчыш, аблегчыць; аблегчым, аблегчыце, аблегчаць; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш лёгкім, вызваліць ад лішняга грузу.

2. што. Спрасціць (будову, спосаб чаго‑н.). Аблягчыць канструкцыю машыны.

3. што. Супакоіць, вызваліўшы ад цяжкага фізічнага або маральнага стану. Лякарства аблягчыла боль. □ [Марылі] хацелася зараз жа стаць у рады байцоў, быць бліжэй да мужа і побач з ім змагацца за Радзіму. Мусіць, толькі гэта магло б аблягчыць душу, знішчыць балючы сум, незадаволенасць сабою. Кулакоўскі.

аблягчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблягчаць — аблягчыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аблягчацца — аблягчыцца. Аблягчэнне ўмоў працы. Аблягчэнне вагі станкоў.

2. Адчуванне заспакаення, вызваленне ад трывогі і пад. [Чалавек] аж закрахтаў з яўным аблягчэннем, знайшоўшы няйначай нейкую думку для адказу. Лынькоў.

3. Ільгота, паслабленне ў чым‑н. Рабочыя арганізоўваюць стачкі, спыняюць усе адразу работу на фабрыцы і патрабуюць павелічэння заработку, патрабуюць, каб іх прымушалі працаваць не па адзінаццаці, не па дзесяці гадзін у дзень, а толькі па васьмі. Рабочыя патрабуюць таксама ўсякіх іншых аблягчэнняў у жыцці рабочага чалавека. Ленін.

абляжа́цца, ‑жыцца; зак.

Разм. Прывыкнуць ляжаць. Даць зверу абляжацца.