Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абсы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсыпаць (у 1 знач.).

2. Разм. Высыпка, сып.

3. Вобмешка. [Рыгор:] Цяпер бы толькі кармы, хаця бульбы ўволю. Пра абсыпку я ўжо не кажу. Шашкоў.

абсыпны́, ‑ая, ‑ое.

Які абсыпаюць чым-небудзь пры вырабе. Абсыпное манпансье.

абсыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсохнуць.

абсява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абсяваць.

абсява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсеяць. Ужо імгла над зямлёю лажыцца, Чорнай рызай усё пакрывае, Пылам зор небасхіл абсявае. Багдановіч.

абся́г, ‑у, м.

1. Прастора, якую можна акінуць, ахапіць вокам; абшар; далягляд. Адсюль, з пагорка, перад чалавекам раскрываецца ўвесь абсяг. Даніленка. Палікар Сцяпанавіч, як сядзеў, адразу ўспомніў учарашні абсяг палёў навокал. Грамовіч.

2. перан. Сфера, галіна дзейнасці каго‑, чаго‑н. Увесь абсяг маіх інтарэсаў у асноўным абмяжоўваўся пытаннямі культуры. Сабаленка.

абсяда́ць, ‑ае.

Незак. да абсесці.

абсядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і асядлаць (у 1, 2 знач.). [Пан:] — Ты там скажы, няхай кабыліц абсядлаюць, ды так, неўзабаве, мы і скокнем туды. Скрыган. Хурс рвануўся бегчы, сабака адарваўся... і абсядлаў яго ззаду. Чорны.

абсяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсякаць — абсячы (абсекчы) і абсякацца — абсячыся (абсекчыся).

абсяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абсячыся (абсекчыся).

2. Зал. да абсякаць.