абстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абстругаць.
абструкцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае дачыненне да абструкцыі; які праводзіцца шляхам абструкцый. Абструкцыйныя прыёмы барацьбы.
абстру́кцыя, ‑і, ж.
Кніжн. Метад барацьбы, пераважна парламенцкай, накіраванай на зрыў якога‑н. мерапрыемства (выступлення, пасяджэння, сходу) шляхам выкрыкаў і пад. Парламенцкая абструкцыя. // Дзеянне, адкрыта накіраванае на зрыў чаго‑н.
[Ад лац. obstructio — перашкода.]
абструкцыяні́зм, ‑у, м.
Кніжн. Сістэма палітычнай барацьбы шляхам абструкцый.
абструкцыяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Кніжн. Прыхільнік ці непасрэдны ўдзельнік абструкцыі. Абструкцыяністы ў сейме.
абструкцыяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Уласцівы абструкцыяністу, абструкцыяністам. Абструкцыянісцкія паводзіны. Абструкцыянісцкая тактыка.
абстрыга́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абстрыгаць — абстрыгчы, абстрыгацца — абстрыгчыся.
абстрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абстрыгчыся.
2. Зал. да абстрыгаць.
абстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абстрыгчы.
абстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; зак., каго-што.
Тое, што і астрыгчы. Абстрыгчы вусы. // Абразаючы, зрабіць роўным што‑н., падраўнаваць. Абстрыгчы кусты. Абстрыгчы ліпы.