Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абстраля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Пабыўшы ў баях, прывыкнуць да стральбы, да баявых абставін. Салдаты яшчэ не паспелі абстраляцца.

абстраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Адкрыць агонь па кім‑, чым‑н. Абстраляць пазіцыі ворага. □ З хутара разведчыкаў абстраляў кулямёт. Алешка.

2. Выпрабаваць у стрэльбе. Абстраляць ружжо.

абстрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

Прастрачыць што‑н. кругом, па краях. Абстрачыць каўнер.

абстро́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абстрачыць.

абстро́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абстрочваць.

абстро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абстрачыць.

абстру́ганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абстругаць.

абструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стругаючы, зрабіць гладкім; абчысціць. Абстругаць вудзільна. □ Рыгор моўчкі здзеў гарнітур і далікатна павесіў яго на сцяне, на драўляным круку, які.. сам абстругаў з дубовага дручка. Гартны.

абстру́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абстругваць — абстругаць.

абстру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абстругваць.