Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абвя́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвяў, ‑вяла; зак.

1. Ад недахопу вільгаці страціць свежасць, пахіліцца ўніз (пра расліны). Абвяла скошаная трава. Ад спякоты абвяла лісце на дрэвах.

2. перан. Пазбавіцца сілы, бадзёрасці, энергіі, здольнасці дзейнічаць; зрабіцца вялым, расслабленым. Нават Шнураў, які крыху абвяў і паспеў, седзячы на канапе, падрамаць, час ад часу ўстаўляў свае рэплікі. Гурскі.

абвяшча́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая абвяшчае што‑н.

абвяшча́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да абвяшчальнік.

абвяшча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абвяшчаць.

абвяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвясціць.

абвяшчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяшчаць — абвясціць.

2. Паведамленне, аб’ява, заява аб чым‑н. у вуснай або ў пісьмовай форме.