Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абсма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсмаліць ​1.

абсмарка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. груб. Запэцкаць смаркачамі.

абсме́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмейваць — абсмяяць.

абсме́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абсмейваць.

абсме́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсмяяць.

абсмо́ктванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмоктваць — абсмактаць.

абсмо́ктвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абсмоктваць.

абсмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсмактаць. Караткевіч еў смажанае парасё і запіваў гарэлкай, а Даўгулевіч піў пярцоўку і абсмоктваў гусіныя лапкі. Гурскі.

абсмо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абсмаліць ​2.

абсмо́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмольваць — абсмаліць ​2.