Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абслуго́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абслугоўваць.

абслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх‑н. патрэб. Сам жа падлоўчы не належаў да тутэйшага насельніцтва, патрэбы якога абслугоўвала гэта школа. Колас.

2. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй чаго‑н. (станка, машыны і пад.). Абслугоўваць адначасова некалькі станкоў.

абслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць.

Зак. да абслугоўваць.

абслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вызначыць на слых стан унутраных органаў. Абслухаць хворага. □ Трэба ўсіх хворых уважна прыняць, Што папрыходзілі з розных бакоў, Добра абслухаць І кожнаму даць Ці мазі, Ці кропель, Ці парашкоў. Броўка.

абслу́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абслухаць.

абслухо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абслухаць.

абсма́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абсмажыць.

абсма́жвацца, ‑аецца.

Незак. да абсмажыцца.

абсма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсмажыць.

абсма́жыцца, ‑жыцца; зак.

Абпячыся, падсмажыцца з усіх бакоў.