Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абскуранты́зм, ‑у, м.

Кніжн. Варожае стаўленне да асветніцтва і культурнага прагрэсу, уласцівае рэакцыйным класам; цемрашальства. Міцкевіч выступаў супраць абаронцаў абскурантызму — варшаўскай псеўдакласічнай літаратуры. Лойка.

[Ад лац. obscurans, obscurantis— які зацямняе.]

абскуранты́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае дачыненне да абскурантызму.

абскура́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае дачыненне да абскуранта.

абсле́давальнік, ‑а, м.

Той, хто вядзе абследаванне.

абсле́давальніцкі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дзейнасцю абследавальніка. Абследавальніцкія абавязкі.

абсле́даванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абследаваць.

абсле́даваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абследаваць.

абсле́давацца, ‑дуецца; незак.

Зал. да абследаваць.

абсле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго‑н. Абследаваць раку. // Уважліва агледзець (аглядаць), азнаёміцца (знаёміцца) з чым‑н. Дзед жа Талаш з Нупрэем узялі на сябе задачу абследаваць пункты, што ляжалі па дарозе на мястэчка. Колас.

абслі́зганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абслізгаць.