Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саштурхо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саштурхоўваць — саштурхнуць.

саштурхо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да саштурхоўваць.

саштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саштурхнуць.

сашчамі́цца, ‑шчэміцца; зак.

Разм.

1. Шчыльна злучыцца, самкнуцца (пра зубы, пальцы і пад.). Пальцы Дразда сашчаміліся на гашэтцы, ажно пабялелі. Хомчанка.

2. перан. Адчуць боль, цяжар пад уплывам якога‑н. пачуцця (пра сэрца, душу). [Зарубчык:] — Нядобра сашчамілася ў мяне сэрца. Скрыган.

сашчамі́ць, ‑шчамлю, ‑шчэміш, ‑шчэміць; зак., што.

Разм.

1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.). Цяпер.. [Мікола] калаціўся, як асінавы ліст, і мусіў сашчаміць зубы, каб не ляскалі. Колас. Сашчаміла [Марыся] пальцы, муха была ў жмені. Баранавых. Кася заплакала. Потым яна сашчаміла рот, зірнула на маці і пайшла, стукнуўшы дзвярыма. Карпюк.

2. перан. Выклікаць адчуванне душэўнай прыгнечанасці, болю і пад. Ламко прыгледзеўся да Замасточча, і нейкая туга сашчаміла яго сэрца. Шахавец. Нейкі жаль агарнуў яго [Салаўя] сэрца, сашчаміў яго. Бядуля.

сашчамля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да сашчаміцца.

2. Зал. да сашчамляць.

сашчамля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да сашчаміць.

сашчапа́цца, ‑аецца; зак.

Ператварыцца ў шчэпкі.

сашчапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Ператварыць у шчэпкі. Сашчапаць палена.

сашчапі́цца, ‑шчаплюся, ‑шчэпішся, ‑шчэпіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змацавацца, злучыцца пры дапамозе чаго‑н. // чым і без дап. Закрануўшы што‑н., зачапіцца. Корч не стукнуўся аб човен, але затое яны сашчапіліся і далей паплылі ўжо абодва разам. Маўр. Вось.. [быкі] сышліся галовамі, сашчапіліся рагамі! Колас. // Сплёўшыся, злучыцца разам (пра пальцы, рукі і пад.). Гэлька не магла, глядзець у вароты хлява, яна адвярнулася ў другі бок. Сашчапіліся пальцы ў кулакі, сцяліся зубы. Сташэўскі. // З сілай сціснуцца (пра зубы і пад.). Іван у апошняе імгненне паспеў схапіць ваўкадава за ашыйнік і ў амаль нечалавечым напружанні рук не даў сашчапіцца на сабе ягоным зубам. Быкаў.

2. Сысціся ў бойцы. Праціўнікі ўжо сашчапіліся загрудкі, ужо адзін, хапаючыся за пісталет, паляцеў потырч праз крэсла. Лынькоў. Відаць, што тут [каля клуба] была снежная бойка .. Адзін хлапчук, увесь аблеплены снегам, сашчапіўся з другім. Сташэўскі. // Пачаць спрэчку, сварку. [Анэта:] — Дальбог, хутка аглухну ад іх лёскату на [лічыльніках]. То адзін, то другі, гэтак кожненькі вечар. А то мала гэтага, дык яшчэ сашчэпяцца сварыцца. Васілевіч.