Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абскрэ́бціся, ‑скрабецца; пр. абскробся, ‑скрэблася і ‑скраблася; зак.

Ачысціцца, вызваліцца ад чаго‑н.

абску́баны і абску́бены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абскубці.

2. у знач. прым. Неакуратна, дзе-нідзе з пропускамі паскубены. Валасы яе былі як абскубаныя і пасмамі прылягалі да ілба і шчок. Вітка. Стажок парадкам абскубаны — стаіць блізка ля дарогі. Навуменка. // перан. Пра абшарпанага, абдзёртага ў бойцы чалавека. [Цярэшка:] — Эх і ўрэжу ж гэтаму абскубанаму афіцэрыку. Грахоўскі.

абскуба́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абскубаць.

абскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абскубці.

абску́бванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абскубваць — абскубці.

абску́бвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абскубваць.

абску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абскубці.

абску́бены,

гл. абскубаны.

абску́бці, ‑скубу, ‑скубеш, ‑скубе; ‑скубём, ‑скубяце; зак., каго-што.

1. Паабрываць, ачысціць, скубучы. [Кавалёў:] — Кажу — бяры! Хто там мне яго [цецерука] абскубе ды выпатрашыць. Чарнышэвіч. [Гукам:] — Колькі разоў я прасіў цябе: не чапай лісця. Дурная звычка! Гэтак ты за лета ўвесь каштан абскубеш. Шамякін. // Скубучы падраўноўваць, рабіць больш роўным, гладкім (пра сена, салому і пад.). Абскубці стог.

2. Пасашчыпваць, паз’ядаць траву (пра коней, авечак, птушак і пад.). Гусі і качкі абскублі.. [траву] так нізка і гладка, бы хто ножкамі штодзень рэгаў тут маладую атаву. Савіцкі.

абскура́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Кніжн. Прыхільна абскурантызму; вораг навукі і прагрэсу, цемрашал, рэакцыянер.