Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абсідыя́н, ‑у, м.

Вулканічная горная парода ў выглядзе цёмнага шкла.

[Лац. obsidianus (lapis).]

абсідыя́навы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца, зроблены з абсідыяну.

абскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., каго-што.

1. Праскакаць вакол каго‑, чаго‑н.

2. Разм. Аб’ездзіць, абысці ўсё, пабыць у многіх месцах. [Шафёру] трэба было «абскакаць» вунь колькі калгасаў, вярнуцца ў раён і да ночы «згайсаць» яшчэ ў два сельсавета.. Пташнікаў.

3. перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым‑н. Абскакаць канкурэнтаў. □ [Аднавус:] — Абскакаў ты мяне, Пятрок. У мяне гектар даў семдзесят пяць цэнтнераў зерня, а ў цябе — восемдзесят. Пянкрат.

абска́рджанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абскардзіць.

абска́рджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абскардзіць.

абска́рджвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абскарджваць.

абска́рджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абскардзіць.

абска́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Падаць афіцыйную скаргу ў вышэйшую інстанцыю, пратэстуючы супраць якога‑н. рашэння, пастановы, супраць чыіх‑н. дзеянняў.

абсклюдава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абсклюдаваць.

абсклюдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Абчасаць цяслярскай сякерай, склюдам. Абсклюдаваць бярвенне.