Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адко́рмлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкарміць.

адко́рмліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкормліваць — адкарміць.

адко́рмлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкарміцца.

2. Зал. да адкормліваць.

адко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкарміць.

адко́с 1, ‑у, м.

1. Нахільная паверхня гары, узгорка і пад.; адхон. Трыма крокамі .. [Пархвен] перайшоў схілісты адкос, лёг на зямлю і прыгледзеўся. Чорны. // Бакавая пакатая паверхня дарожнага палатна, насыпу і пад. Берагавы адкос. □ На адкосах дарог густа цвіце блакітны падарожнік. Брыль. [Тры чалавечыя фігуры] падняліся з выемкі, успаўзлі па адкосе на палатно.. і доўга пазіралі ў той бок, дзе за тэлеграфным слупам стаяў з карабінам у руках Грышка. Чарот. Раслі масты, высокія адкосы, і рэйкі струнамі віліся ўдаль. Машара.

2. Спец. Нахільная паверхня, якая ідзе пад вуглом; старана чаго‑н. (якога‑н. будынка, збудавання).

адко́с 2, ‑у, м.

Адработ касьбой за паслугу, пазыку і пад. Ніякі калгас не будзе пазычаць збожжа ў другім калгасе на аджон ці на адкос. Лужанін.

адко́снік, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне да грэйдэра, дарожнай машыны, для апрацоўкі адкосаў канаў.

адко́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які зроблены або які ідзе нахільна, наўскос. Адкосная падпорка.

адко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкаваць.

адко́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкаціць.

адко́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкочваць — адкаціць.