Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абсвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., каго-што.

Свістам выказаць каму‑н. сваё неадабрэнне, асуджэнне, пагарду. // Абвеяць са свістам (пра вецер).

абсві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсвістаць.

абсе́вак, ‑се́ўка, м.

1. Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. А калі сеялі лён, дык.. [Харціна] сама трое сутак не сыходзіла з сеялкі, баялася, каб дзе якога абсеўка не зрабілі. Сабаленка.

2. толькі мн. (абсе́ўкі, ‑се́ўкаў і ‑се́вак). Рэшткі ад прасявання; высеўкі. // перан. Нешта непаўнацэннае, горшае. [Тэкля:] А што мы, абсеўкі якія, па-твойму? Губарэвіч.

3. У выразе: на абсевак — на пасеў, на насенне. Пакінуць самага лепшага зерня на абсевак.

абсе́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абседзець.

2. у знач. прым. Прымяты ад доўгага сядзення.

абсе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абседзець.

абсе́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Разм. Седзячы, абмяць. Абседзець крэсла.

абсе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсеяць.

абсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ.

Тое, што і абсячы.

абсе́кчыся, ‑сякуся, ‑сячэшся, ‑сячэцца.

Тое, што і абсячыся.

абсемяне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсемяняць — абсемяніць.

2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. абсемяняцца — абсемяніцца (у 1 знач.).

3. Збліжэнне мужчынскай і жаночай палавых клетак у працэсе апладнення.