Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсадзіць.

абсадзі́цца, ‑саджуся, ‑садзішся, ‑садзіцца; зак.

Абсадзіць сваю сядзібу якой‑н. расліннасцю.

абсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., што.

1. Пасадзіць расліны вакол, па краях чаго‑н. Плошчы, вуліцы абсадзім ліпамі, Нібы рэк люстраных берагі. Гілевіч.

2. Разм. Перамагчы ў бойцы; паваліць. Калі трэба бывае ваўкам абсадзіць лася — збіраюцца і ідуць, акружаюць. Пташнікаў. // Перамагчы ў спрэчцы, прымусіць змоўкнуць. Галена ўсіх абсадзіла сваім словам адразу. Чорны.

абсалю́т, ‑у, М ‑люце, м.

Кніжн. У ідэалістычнай філасофіі — вечная, нязменная першааснова ўсяго існага (дух, ідэя); у рэлігіі — боская сіла. Узвесці ў абсалют. // Нешта безадноснае, нічым не абумоўленае, незалежнае, самаіснае. // Найвышэйшае разумовае ўяўленне пра што‑н.; узор, мяжа дасканаласці. Абсалют ідэйнай чысціні.

[Ад лац. absolutus— самастойны.]

абсалю́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць абсалютнага. Абсалютнасць прасторы і часу.

абсалю́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем, безадносна да чаго‑н., пераважна. Абсалютныя і адносныя паказчыкі. Абсалютная большасць.

2. Поўны, канчатковы. Абсалютная праўда. □ Гунава прыслаў запіску, што Сімон можа выехаць у Сагвасаліо.., гарантуючы абсалютную цэласць ягонай асобы. Самуйлёнак.

•••

Абсалютная велічыня гл. велічыня.

Абсалютная ісціна гл. ісціна.

Абсалютная манархія гл. манархія.

Абсалютная рэнта гл. рэнта.

Абсалютная тэмпература гл. тэмпература.

Абсалютны нуль гл. нуль.

Абсалютны слых гл. слых.

Абсалютны чэмпіён гл. чэмпіён.

абсалютызава́нне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсалютызаваць.

абсалютызава́цца, ‑зуецца; незак.

Кніжн. Зал. да абсалютызаваць.

абсалютызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Кніжн. Зрабіць (рабіць) безумоўным, безадносным; давесці (даводзіць) да абсалюту. Трацкісты і капітулянты розных масцей.. абсалютызавалі недавер’е і варожасць селяніна да ўсяго новага. Адамовіч.

абсалютыза́цыя, ‑і, ж.

Кніжн. Тое, што і абсалютызаванне.