абрушэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абрушыць, абрушыцца.
абры́вак, ‑рыўка, м.
Адарваны кавалак, частка чаго‑н. Неяк, бегаючы з дзецьмі па вуліцы, Ніна басанож ступіла на абрывак калючага дроту. Мележ. Вецер гнаў па небе абрыўкі хмар, і, калі месяц хаваўся за імі, рабілася, цёмна. Мікуліч. // перан. Няпоўная, незакончаная частка чаго‑н., асобны кавалак. У галаве роіліся абрыўкі думак, і іх цяжка было прывесці да парадку. Лынькоў.
абрыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. абрываць — абарваць 1 (у 1, 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).
абрыва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абарвацца.
2. Заканчвацца абрывам, пераходзіць у абрыў. Бераг проста абрываўся ўніз. Чорны. З іншых трох бакоў скала строма абрываецца ў возера. Шамякін.
3. Зал. да абрываць.
абрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абарваць 1.
абрыва́ць 2, ‑ае; што.
Незак. да абрыць.
абры́вістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць, якасць абрывістага.
абры́вісты, ‑ая, ‑ае.
1. Круты, стромкі. Абрывісты бераг. □ Схіл.. тут быў крутаваты, з абрывістымі кручамі, парослы крывымі маладымі сасонкамі. Быкаў.
2. Які складаецца з незакончаных частак, абрыўкаў чаго‑н.; пазбаўлены сувязі, паслядоўнасці. Абрывістыя думкі.
абры́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і абрыдзець.
абры́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абрыдзець, абрыдаць.
абры́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; пр. абрыдзеў, ‑дзела і абрыд, ‑ла, зак.
Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п’яная гульня і гэта гразь распушчанага языка. Колас.