абмундзіро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абмундзіравацца.
2. Зал. да абмундзіроўваць.
абмундзіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмундзіраваць.
абмундзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Разм. Тое, што і абмундзіраванне. Ватовая абмундзіроўка ляжала на.. [Нахлябічу] гладка. Чорны.
абмурава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абмураваць.
абмурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Абкласці цэглай, каменнем што‑н., мацуючы іх цэментам, глінай і пад. Абмураваць кацёл. □ [Лукаш:] — А цагельню ж зноў такі раблю, каб абмураваць, а то не згледзіш, як яна спарахнее. Сабаленка.
абмуро́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмуроўваць — абмураваць.
абмуро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абмуроўваць.
абмуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмураваць.
абмуро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Тое, чым што‑н. абмуравана. Цагляная абмуроўка.
абмуро́ўшчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па абмуроўванню.