Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аблуза́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аблузаць.

аблуза́цца, ‑аецца; зак.

Пазбавіцца ад шкарлупіны, кары і пад. Пад руку трапіўся, кол з маладой сасонкі, толькі што ссечанай у лесе, кара на ім аблузалася, і Максім запэцкаў рукі і гімнасцёрку ў ліпучую смалу. Шамякін.

аблуза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Ачысціць ад шкарлупіны, кары і пад. [Платон:] — На, патрымай, а я табе часнаку аблузаю, закусіш. Чарнышэвіч.

аблу́звацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аблузацца.

2. Зал. да аблузваць.

аблу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблузаць.

аблупі́цца, ‑лупіцца; зак.

Абдзерціся, адваліцца (пра верхні слой чаго‑н. — кару, скуру, фарбу і інш.). Аблупілася фарба — не падымаліся рукі, каб паднавіць яе. Шахавец. Валасы ў дзяўчыны выцвілі, твар загарэў, аж чорны стаў, а нос аблупіўся. Васілёнак. // Адпасці кавалкамі, абсыпацца (пра тынк і пад.).

аблупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Зняць верхні слой; ачысціць ад кары, шкарлупін, скуры і пад. Аблупіць кару на дрэве. □ Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы. Шамякін.

2. перан. Абрабаваць, абабраць; узяць занадта дорага.

•••

Аблупіць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

аблу́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аблупіць.

2. у знач. прым. Без верхняга слоя, без покрыва, аблезлы. Сашка заўсёды насіў з сабою гармонік: старэнькі, аблуплены, хрыпаты. Пянкрат.

•••

Ведаць як аблупленага гл. ведаць.

аблу́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблупліваць — аблупіць і аблуплівацца — аблупіцца.

аблу́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аблупіцца.

2. Зал. да аблупліваць.