Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абкры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкрыць.

абкры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.

Тое, што і акрыцца.

абкры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

Тое, што і акрыць.

абкры́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкрышыць.

абкры́швацца, ‑аецца.

Незак. да абкрышыцца.

абкры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкрышыць.

абкрышы́цца, ‑крышыцца; зак.

Разм. Раскрышыцца па паверхні, па краях. Паверхня скалы выветрылася і абкрышылася. □ Проста ў яе [Надзі] перад вачыма — цагляныя сцяна. Краі ў многіх цаглін абкрышыліся... Бураўкін.

абкрышы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

Раскрышыць што‑н. з краёў. Абкрышыць хлеб.

абку́клівацца, ‑аецца.

Незак. да абкукліцца.

абку́кліцца, ‑ліцца; зак.

Тое, што і акукліцца.