абвя́зачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для абвязвання. Абвязачны матэрыял.
абвя́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвязваць — абвязаць.
абвя́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абвязацца.
2. Зал. да абвязваць.
абвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абвязаць.
абвя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Тое, чым абвязана што‑н.; павязка. [Дзямід Сыч:] — За малочнай фермай вецер ужо сарваў абвязку з чатырох шафранаў. Паслядовіч.
2. Спец. Прыстасаванне для змацавання частак якіх‑н. канструкцыі, пабудоў і пад. Я падыходзіў да стойкі на пліце, мацаю леваю рукою абвязку, ці добра пагаблявана. Мыслівец.
абвя́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абвяліць.
абвя́ліцца, ‑ліцца; зак.
Стаць абвяленым, падсохнуць. Рыба абвялілася.
абвя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; заг. абвяль; зак., што.
Падсушыць на сонцы або на ветры якія‑н. харчовыя прадукты (мяса, рыбу і пад.) з мэтай іх захавання. Абвяліць рыбу.
абвя́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Прывялы, змарнелы; без жыццёвых сокаў і свежасці (аб раслінах). Дзе-нідзе... [лісце] яшчэ вісела на голлях — то жоўта-залацістае,.. то брудна-зялёнае, абвялае. Якімовіч.
2. перан. Пазбаўлены сілы, бадзёрасці, здольнасці дзейнічаць; расслаблены. Раман Дзянісавіч кінуў трубку, нібы яна апякла руку, і, абвялы, сеў на крэсла. Хадкевіч.
абвя́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяльваць — абвяліць.