Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Аб чым‑н., што абапрэла, папрэла з усіх бакоў. Гумно са стрэшкі пасівелай, Абросшай мохам, абапрэлай, Прыгрэбнік, хата — ўсё дачыста Казала ясна, галасіста Аб непарадку, запусценні. Колас.

абапрэ́ць, ‑прэю, ‑прэеш, ‑прэе; зак.

Папрэць з усіх бакоў.

абапя́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак., каго-што.

Абцягнуць чым‑н. (дротам, тынінай, сеткай і пад.). Абапяць пасевы дрока.

абараназдо́льнасць, ‑і, ж.

Валодаць усімі неабходнымі для абароны сродкамі; гатоўнасць да абароны. Мацаваць абараназдольнасць Савецкай дзяржавы.

абараназдо́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны, падрыхтаваны да абароны.

абара́нак, ‑нка, м.

1. Булачны выраб з заварнога цеста, закручанага кольцам. І любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе І абаранкам патрактуе. Колас.

2. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі. Лынькоў.

3. у знач. прысл. абара́нкам. У форме, у выглядзе кольца. Скруціцца абаранкам.

•••

Дзірка ад абаранка гл. дзірка.

Зарабіў на абаранкі гл. зарабіць.

абара́начнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто што або прадае абаранкі.

абара́начніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да абараначнік.

абара́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абаранка.

абарані́цца, абаранюся, абаронішся, абароніцца.

Зак. да абараняцца (у 1 знач.).