Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абру́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абрубіць.

абру́бліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. абрубліваць — абрубіць (у 2 знач.).

абру́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абрубіць.

абрубны́, ‑ая, ‑ое.

Які ужываецца для абрубкі. Абрубны станок.

абру́бшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца абрубкай.

абру́бшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да абрубшчык.

абру́с, ‑а, м.

Кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік. Гаспадыня прынесла абрус з прошыўкай на сярэдзіне і заслала ім стол. Кулакоўскі. / у перан. ужыв. Чымся родным, мілым, даўно знаёмым веяла ад аксамітных абрусаў маладога жыта. Колас.

абру́савы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абрусны.

абрусе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіўся рускім па мове, звычаях і пад. Абруселы немец.

абрусе́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абрусець.