абро́ць, ‑і, ж.
Прадмет вупражы, які надзяецца каню на галаву. Сёмка трымаў каня за аброць, упіраўся плечуком у аглоблю. Колас.
•••
Трымаць на аброці гл. трымаць.
абро́чнік, ‑а, м.
Гіст. Прыгонны селянін, які знаходзіўся на аброку.
абро́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да плацяжу або атрымання аброку 1; чыншавы. Аброчныя сяляне. Аброчныя плацяжы.
абро́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аброку 2. Паглядзеў [Сёмка] і супакоіўся — было ўсё пад рукамі: прытуплены зрэзаны плуг, аброчная торба з кормам каню, прыпон і жакетка. Гартны.
абро́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абрасіць.
абро́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абрасіцца.
2. Зал. да аброшваць.
абро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абрасіць.
абру́бак, ‑бка, м.
Адсечаная частка чаго‑н. (дрэва, палена і пад.). Я са злосці схапіў абрубак калодкі і з усёй сілы шпу[р]нуў. Каваль. // Тое, ад чаго адсечана частка. Кручынавы мыліцы ляжалі на зямлі, а ён стаяў па адной назе, абапёршыся абрубкам другой на гусеніцу. Хадкевіч.
абру́бачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае дачыненне да абрубкі.
абрубі́ць, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
1. Адсячы частку чаго‑н. падкарочваючы, падраўноўваючы.
2. Падшыць, загнуўшы край; зрабіць рубец на чым‑н. Абрубіць хустку.
абру́бка, ‑і, ж.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. абрубіць (у 1 знач.).