абра́даваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абрадаваць.
абра́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Тое, што і узрадавацца. Янка Купала вельмі абрадаваўся майму прыезду. Хведаровіч. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.
абра́даваць, ‑дую, ‑дует, ‑дуе; зак., каго.
Тое, што і узрадаваць. Кароценькі змест тэлеграмы хоць і не абрадаваў Хадкевіча, затое рассмяшыў яго. Васілевіч.
абра́давы, ‑ая, ‑ае.
Які выконваецца ў час абраду; звязаны з абрадам. Абрадавы рытуал. Абрадавая паэзія.
абрадзі́ніцца, ‑ніцца; зак.
Разм. Тое, што і абрадзіцца. А людзі кажуць так: раскідаецца печ зімою — тое самае, што абрадзініцца жонка ў жніва. Колас.
абрадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.
Разм. Нарадзіць. На нашу гаману збегліся даглядчыкі і даяркі, дапытваючыся, што здарылася. А тое, кажу, што маладзіца абрадзілася. Вітка.
абра́днасць, ‑і, ж.
1. Сукупнасць абрадаў якога‑н. культу. Свята зімы ўключае ў сябе многія элементы зімовай народнай абраднасці, якая склалася ў кожнага народа на працягу стагоддзяў.
2. Абрадавы звычай. З прычыны гэтага адпала неабходнасць усякіх далейшых ахвяр, а разам з тым адпала і падстава для мноства рэлігійных абрадаў; але вызваленне ад абраднасцей, якія затруднялі або рабілі немагчымымі зносіны з іншаверамі, было першай умовай, сусветнай рэлігіі. Энгельс.
абра́дны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і абрадавы. Абрадныя песні.