абясцэ́ньвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абясцэніцца.
2. Зал. да абясцэньваць.
абясцэ́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абясцэніць.
абясшко́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абясшкодзіць.
абясшко́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абясшкоджваць — абясшкодзіць.
абясшко́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абясшкоджваць.
абясшко́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абясшкодзіць.
абясшко́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Пазбавіць магчымасці прынесці шкоду; зрабіць бясшкодным. Абясшкодзіць міну. Абясшкодзіць яд. Абясшкодзіць рэцыдывіста. □ Чалавек прасіў праверыць, ці абясшкодзілі тую бомбу, бо яна можа нарабіць вялікай бяды. Хомчанка.
абяца́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Абяцанне (часцей нявыкананае). [Тапурыя:] — Цара-такі прагналі, але вольнасць народу багатыя не далі, ашукалі народ абяцанкамі... Самуйлёнак. Сымон жа крыўду дзён спазнаў, Цану спазнаў ён абяцанкам. Броўка. Абяцанка — цацанка, а дурню радасць. Прыказка.
•••
Абяцанкамі карміць гл. карміць.
абяца́нне, ‑я, н.
1. Дабравольнае абавязацельства зрабіць што‑н. Даць, выканаць абяцанне. Урачыстае абяцанне. □ Аксён моцна паціснуў руку настаўніку і пайшоў дадому, даўшы абяцанне вучыцца. Колас. Абяцанне было нялёгкае, і будаўнікі рабілі ўсё, каб стрымаць сваё слова. Краўчанка.
2. Абавязацельства, прынятае паводле рэлігійных перакананняў.
абяца́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абяцаць.