Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абвыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвыкнуць.

абвы́клы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным. З таго часу прайшло столькі год. Зараз, як тады ў дзяцінстве, зноў пачынаеш здзіўляцца і радавацца самаму, здавалася б, звычайнаму, абвыкламу. Сіпакоў.

абвы́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; пр. абвыкся, ‑лася; зак.

Тое, што і абвыкнуць.

абвы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвык, ‑ла; зак.

Звыкнуцца з чым‑н., прывыкнуць да чаго‑н. Дзеці хутка абвыклі на новым месцы.

абвява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абвяваць.

абвява́ць, ‑ае.

Незак. да абвеяць.

абвядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. абвесці (у 1, 2, 3, 5 знач.).

абвя́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абвязаць.

абвяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.

Абвязаць сябе чым‑н. Абвязацца вяроўкай.

абвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; заг. абвяжы; зак., каго-што.

1. Абгарнуць, абкруціць чым‑н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад. Абвязаць галаву хусткай. Абвязаць на зіму яблыню саломай. // Звязаць вяроўкай, шпагатам, дротам і пад., каб змацаваць што‑н.

2. Замацаваць або ўпрыгожыць вяззю краі чаго‑н. Абвязаць абрус карункамі.