Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аба́пал,

1. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны. Паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго‑н. Часам па лесе, што абапал выбоістага шляху, пройдзецца Лясун і засвішча, застогне. Лупсякоў. Над ракою, над лугамі абапал ракі ні клубочка ні каснічка — палоскі туману. Янкоўскі.

2. прысл. З абодвух бакоў. Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. Мележ.

абапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; пр. абапёр, ‑перла; зак., каго-што, аб што, на што.

Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што‑н., каб надаць чаму‑н. большую ўстойлівасць. Ён лёгка стаіць пры варштаце. Трохі закасаныя рукі абапёр на гэбель. Ліс.

абапе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. абапёрся, ‑перлася; зак.

1. на каго-што. Налегчы на каго‑, што‑н., пераносячы на яго частку цяжару свайго цела. Камбат устаў, уладарна абапёрся рукамі на стол. Кулакоўскі. // аб каго-што. Прыхіліцца да каго‑, чаго‑н., выкарыстаць што‑н. як апору. Ён [Макар] абапёрся спіной аб вушак дзвярэй, закурыў. Асіпенка.

2. перан.; на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім‑н. Скуратовіч імкнецца абаперціся на нейкае асяроддзе, асабліва пасля ўяўных няшчасцяў. Барсток. // Пакласці што‑н. у аснову сваіх разважанняў, поглядаў, вывадаў. Было там і пра лядашчую лодачку, і пра марскую хваробу, і што наша каханне не абаперлася на ўстойлівы грунт жыцця. Дуброўскі.

абапёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. абаперці.

абапі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; п’ёмся, ‑п’яцеся; пр. абапіўся, апілася, апілося зак.

Прычыніць сабе шкоду, выпіўшы чаго‑н. звыш меры. Ну, а дожджык? Той ідзе і няма канца вадзе. Дзетвары здалося — Неба апілося. Хведаровіч.

абапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; пр. абапіў, апіла, апіло; зак., каго.

Разм. Увесці каго‑н. у страту, выпіўшы за яго кошт. [Патапчык:] — Ды не трымай ты мяне на дварэ, вядзі ў хату. Я цябе не аб’ем і не абап’ю. Чарнышэвіч.

абапну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. да абапнуць.

абапну́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; ‑пнёмся, ‑пняцеся; зак.

Разм. Накрыцца, ахінуцца чым‑н. ад дажджу або ветру.

абапну́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак., каго, чым.

Накрыць, ахінуць каго‑, што‑н. плашчом, брызентам, хусткай ад дажджу або ветру.

абаправа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абапрэць.