Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абпо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Поўзаючы, пабыць усюды, у розных месцах. [Калеснікаў:] Я сёння абпоўзаў усе агнявыя гнёзды і ячэйкі... Гаварыў амаль з кожным байцом. Губарэвіч.

абпо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абпоўзаць.

абпраме́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абпраменіць.

абпраме́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Накіраваць на каго‑, што‑н. прамяні; падвергнуць уздзеянню якіх‑н. прамянёў.

абпраме́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпраменьваць — абпраменіць.

абпраме́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абпраменьваць.

абпраме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абпраменіць.

абпы́рсканы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і апырсканы.

абпы́рскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Тое, што і апырскацца.

абпы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і апырскаць.