або́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Невялікая вяроўка; шпагаціна. Перавязаць што-небудзь аборкай. □ Пяньку яна [Аўгінка] хацела здаць нарыхтоўшчыкам, але перадумала — у сваёй гаспадарцы таксама аборкі патрэбны. Чыгрынаў.
або́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р м. ‑рак; ж.
1. Спец. Друкарскі набор укарочанымі радкамі вакол якога‑н. малюнка, табліцы і пад. Тэкст у аборку.
2. Нашытая палоска матэрыі. // часцей мн. (або́ркі, ‑рак). Тое, што і брыжы.
або́рт, ‑у, М ‑рце, м.
Дачаснае спыненне цяжарнасці; самаадвольнае або наўмыснае ачышчэнне маткі ад плода.
[Ад лац. abortus — выкідыш.]
або́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ўбаку ад дарогі. Прайсці абочнымі сцежкамі.
або́чына, ‑ы, ж.
Бакавая частка дарогі. Ляжаць маўкліва на абочынах Бязногія грузавікі. Панчанка. Нявада ішоў абочынай гасцінца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя лагчыны. Чорны. // Ускраіна чаго‑н. (лесу, поля і пад.). Абочына паляны, а Васіль ужо думаў аб тым, што прыйдзецца ехаць, не ўбачыўшы Антося, і раптам на абочыне луга за кустом лазняку заўважыў уваткнутую ў зямлю касу. Кулакоўскі.
абпа́л, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпальваць — абпаліць.
абпа́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абпаліць.
абпа́ліна, ‑ы, ж.
Абпаленае месца. Мы ўсе непакоімся ўжо; толькі адзін Ткач сядзіць абыякавы, паціху распальвае абкураную, з цёмна-рудымі абпалінамі па краях тоўстую люльку. Савіцкі.
абпалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., каго-што.
1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца. У стары дуб ударыла маланка, быццам вострым нажом зрэзала верхавіну, абпаліла магутны ствол. Васілеўская.
2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. уздзеяннем агню. Абпаліць керамічныя вырабы.
абпа́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпальваць — абпаліць.
абпа́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абпальваць.