Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абнямо́жаны, ‑ая, ‑ае.

Які страціў сілы, моц, энергію; знясілены. Францкевіч, абняможаны і вялы, стаў, як цявіна. Здаецца, вецер яго цяпер паваліў бы. Чорны.

абнясла́віцца, ‑слаўлюся, ‑славішся, ‑славіцца; зак.

Набыць дрэнную славу, нядобрую рэпутацыю. [Дзімін:] — І не ўздумай сваіх новых тэорый прапаведаваць. Абняславішся як невук. Карпаў.

абнясла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.

Распаўсюдзіць дрэнную пагалоску, чуткі, нядобрую славу пра каго‑, што‑н.; зганьбіць. Абняславіць чалавека.

абнясла́ўленне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. абняславіцца.

абнясла́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абняславіць.

абнясла́ўлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абняславіцца.

2. Зал. да абняслаўліваць.

абнясла́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абняславіць.

абня́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абняць.

абня́цца, абнімуся, абнімешся, абнімецца і (радзей) абдымуся, абдымешся, абдымецца; зак.

Абняць адзін аднаго. Абняцца на развітанне. □ [Валошын і Купрыянаў] па-мужчынску нязграбна абняліся і пацалаваліся. Гурскі.

абня́ць, абніму, абнімеш, абніме і (радзей) абдыму, абдымеш, абдыме; зак., каго-што.

1. Абхапіць рукамі каго‑, што‑н. Маці абняла свайго сына і пачала яго цалаваць. Чарнышэвіч. Калі паляўнічы пайшоў, Санька абняў Мурзу за шыю і прытуліўся да яго галавы шчакою. Ваданосаў. Любімыя змалку прасторы Рукамі абняў бы Максім. Аўрамчык. // Акінуць позіркам, поглядам. Не хапае ні сілы, Ні маіх задумёных вачэй Стэп абняць І палі залацістыя Спелай пшаніцы. Хведаровіч.

2. Акружыць, ахапіць з розных бакоў. Зялёная агароджа абняла двор. □ Раптам дарогі струну лес векавечны абняў. Танк. Столькі выпала маці кроснаў, Што калі разгарнуць на зямлі У адзін рад іх на травах росных, То яны б увесь свет абнялі. А. Астапенка. // перан. Ахінуць, абвалачы з усіх бакоў. Пажар абняў сяло. □ Усе палі, што за ўзгоркам, абняло агнём: гарэла спелае жыта. Гурскі.

3. перан. Ахапіць, авалодаць кім‑н. (пра пачуцці). Ні мук, ні хвалявання — лясны спакой душу маю абняў. Машара.

•••

(Як) вокам (зрокам, позіркам) абняць — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.