Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абло́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аблогі (у 1 знач.). Цалінныя і абложныя землі.

2. Заложны, абкладны. Абложныя дажджы. Абложная хмара. □ Гэта была не Кароткая летняя навальніца, а працяглы абложны дождж. Краўчанка.

абло́жына, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і аблога (у 1 знач.).

абло́кі,

гл. воблака.

абло́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абламваць — абламаць і стан паводле знач. дзеясл. абломвацца — абламацца.

2. Месца пералому.

3. Профіль, разрэз архітэктурнай дэталі. Просталінейныя абломы. Крывалінейныя абломы.

абло́мак, ‑мка, м.

1. Адламаны, адбіты кавалак якога‑н. прадмета. Абломак біўня маманта. □ Каля абломкаў цагляных сцен пышна лапушылася крапіва. Хадкевіч. У кожным абломку пароды Чытаў ён [геолаг] разгадкі прыроды. Звонак.

2. перан. Рэшта таго, што існавала раней. Сышлі са сцэны прэч магнаты, Абломкі выцвіўшых вякоў. Колас.

абло́маўшчына, ‑ы, ж.

Бязволле, лянота, бяздзейнасць як грамадская з’ява. (Ад імя Абломава — героя аднайменнага рамана І.А. Ганчарова.)

абло́мванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абломваць — абламаць.

абло́мвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абламацца.

2. Зал. да абломваць.

абло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абламаць.

абло́мкавы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з абломкаў. Абломкавыя горныя пароды.