абкружа́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абкружыцца.
2. Зал. да абкружаць.
абкружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абкружыць.
абкру́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абкружыць.
абкружы́цца, ‑кружуся, ‑кружышся, ‑кружыцца; зак.
Тое, што і акружыцца.
абкружы́ць, ‑кружу, ‑кружыш, ‑кружыць; зак., каго-што.
Тое, што і акружыць.
абкружэ́нец, ‑нца, м.
Разм. Тое, што і акружэнец. — А скажы, чаму ты не ў арміі. Не паспелі мабілізаваць, ці абкружэнец? М. Ткачоў.
абкружэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкружаць — абкружыць.
абкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. Абматаць сябе чым‑н., укруціць сябе ў што‑н.; загарнуцца. Адкруціцца коўдрай.
2. Абвіць сабой што‑н., размясціцца вакол чаго‑н. Змяя абкруцілася вакол дрэва.
3. Абысці, аб’ехаць, абляцець вакол чаго‑н. Мінутная стрэлка абкруцілася вакол сваёй восі.
4. Разм. Ажаніцца.
абкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.
1. Абвіць, абматаць што‑н. вакол чаго‑н. Аднак ён усё ж убіў у зямлю адно з нашых моцных вёсел і некалькі разоў абкруціў вакол яго жалезны ланцуг, прыкаваны да лодкі. Кірэенка.
2. Абматаць, абвязаць што‑н. чым‑н. Сотнікаў прыпыніўся, заціснуў між каленяў вінтоўку і змёрзлымі нягнуткімі пальцамі тоўста і нязграбна абкруціў прастуджаную шыю. Быкаў. // Загарнуць у што‑н., накрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў. Было прыемна цяпер скінуць цесныя чаравікі, абкруціць нагу сухой і шурпатай анучкай, надзець шырокі і ўвесь у латках бот. М. Стральцоў.
3. перан. Разм. Абхітраваць. [Салдат:] — Тут справа такая цяпер, што ці мы зямлю возьмем і засеем з восені, ці паны нас абкруцяць... Галавач.
4. Разм. Ажаніць. Замуж Хадору Бацькі выдавалі. З хлопцам чужым У царкве абкруцілі. Корбан.
абкру́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абкруціць.