Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абво́странасць, ‑і, ж.

Уласцівасць абвостранага (у 3, 4 знач.). Абвостранасць пачуццяў, успрыняцця.

абво́страны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвастрыць.

2. у знач. прым. Пра рысы твару — завостраны, з адзнакамі схуднеласці.

3. у знач. прым. Больш востры, чым звычайна; павышаны, узмоцнены (пра пачуцці, успрыманні і пад.). Абвостраны слых.

4. у знач. прым. Жорсткі, напружаны (аб якіх‑н. адносінах, супярэчнасцях). Абвостраная барацьба. Абвостраныя класавыя супярэчнасці.

абвугле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пакрыўся вугалем, абгарэлы. Абвуглелае бярвенне.

абву́глены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвугліць.

2. у знач. прым. Абпалены зверху. Абвугленыя сцены. □ Печы стаялі пасярод абвугленых недагарэўшых галавешак. Галавач. Чорныя пальцы абвугленых дрэў у твар мне крычалі: «Нашто пакідаеш?» Броўка.

абву́гліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвугліваць — абвугліць і абвуглівацца — абвугліцца.

абву́глівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абвугліцца.

2. Зал. да абвугліваць.

абву́гліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвугліць.

абву́гліцца, ‑ліцца; зак.

Абгарэць зверху. У вайну.. тут, на пагор’і, бушаваў агонь. Камель сасны абгарэў, абвугліўся. Пташнікаў.

абву́гліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Абпаліць зверху. Абвугліць канцы паляў. □ Бомбай клёны старыя абвугліла... Лойка.

абвыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Тое, што і абвыкаць.