Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абане́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, якая мае абанемент.

[Ням. Abonnent ад фр.]

абане́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абанента. Абанентны аддзел.

абане́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які ўласцівы абаненту, належыць яму. Абаненцкія месцы ў тэатры.

абані́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаніраваць.

абані́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

Уст. Набыць (набываць) абанемент. Абаніравацца на чытанне кніг у бібліятэцы.

абані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Уст. Атрымаць (атрымліваў) па абанеменце; набыць (набываць) права карыстання чым‑н. на пэўны тэрмін.

абанкру́ціцца, ‑ручуся, ‑руцішся, ‑руціцца; зак.

Зрабіцца неплацежаздольным даўжніком. Фірма, якой.. [Марцін] дастаўляў свіней, абанкруцілася. Карпюк. // перан. Пацярпець крах у ідэйных або маральных адносінах.

аба́пал,

1. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны. Паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго‑н. Часам па лесе, што абапал выбоістага шляху, пройдзецца Лясун і засвішча, застогне. Лупсякоў. Над ракою, над лугамі абапал ракі ні клубочка ні каснічка — палоскі туману. Янкоўскі.

2. прысл. З абодвух бакоў. Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. Мележ.

абапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; пр. абапёр, ‑перла; зак., каго-што, аб што, на што.

Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што‑н., каб надаць чаму‑н. большую ўстойлівасць. Ён лёгка стаіць пры варштаце. Трохі закасаныя рукі абапёр на гэбель. Ліс.

абапе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. абапёрся, ‑перлася; зак.

1. на каго-што. Налегчы на каго‑, што‑н., пераносячы на яго частку цяжару свайго цела. Камбат устаў, уладарна абапёрся рукамі на стол. Кулакоўскі. // аб каго-што. Прыхіліцца да каго‑, чаго‑н., выкарыстаць што‑н. як апору. Ён [Макар] абапёрся спіной аб вушак дзвярэй, закурыў. Асіпенка.

2. перан.; на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім‑н. Скуратовіч імкнецца абаперціся на нейкае асяроддзе, асабліва пасля ўяўных няшчасцяў. Барсток. // Пакласці што‑н. у аснову сваіх разважанняў, поглядаў, вывадаў. Было там і пра лядашчую лодачку, і пра марскую хваробу, і што наша каханне не абаперлася на ўстойлівы грунт жыцця. Дуброўскі.