абмяжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмежаваць.
абмяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмякнуць.
абмя́клы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў цвёрдасць, пругкасць. Абмяклы ад вільгаці хлеб.
2. перан. Які стаў вялым, расслабленым. Пілот-механік, знаёмы Алегу, абмяклы, ляжаў на падлозе. Гамолка.
абмя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абмяк, ‑ла; зак.
1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці.
2. перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх. Шамякін. Эма заплакала горка. Рукі абмяклі, Пакорна, Выпусціў бацька повад. Глебка.
3. перан. Стаць больш спагадлівым; расчуліцца. Выказаўшы тое, што так доўга і балюча ўтрымлівала, Аля адразу абмякла і заплакала. Мележ.
абмяле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які абмялеў, мелкі. Дыхнула густым, душным водарам траў і красак, аернай вільгаццю абмялелых заток і свежасцю ракі, што блішчэла ўводдалі між лазнякоў. Хадкевіч.
абмяле́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. абмялець. Абмяленне возера.
абмяле́ць, ‑ее; зак.
Стаць мелкаводным. Рака абмялела і парвалася на асобныя віры, затокі. Дуброўскі.
абмяльчэ́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. абмяльчэць.