Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абво́дзіцца, ‑дзіцца; незак.

Зал. да абводзіць.

абво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да абвесці.

абво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Тое, што і абвод (у 1 знач.). Ля акна ў чорнай рамачцы з пазалочанай абводкай вісеў невялічкі партрэт Адама Міцкевіча. С. Александровіч.

абво́днены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абвадніць.

абво́дны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абводу чаго‑н.; які акружае што‑н. Абводны канал.

абво́з, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвозіць — абвезці.

абво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.

Незак. да абвезці.

абво́рак, ‑рка, м.

Разм. Месца на полі, якое кругом абворваецца; няўдобіца.

абво́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абворваць.

абво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абараць.