абмаражэ́нне, ‑я, н.
1. Стан паводле знач. дзеясл. абмарозіцца. Абмаражэнне першай ступені.
2. Пашкоджанне тканак арганізма, якое ўзнікае ад дзеяння нізкіх тэмператур.
абмарачы́цца, ‑рачуся, ‑рочышся, ‑рочыцца; зак.
Разм. У выніку працяглага кружэння страціць раўнавагу.
абмарачы́ць, ‑рачу, ‑рочыш, ‑рочыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Закружыць (сабе, каму‑н.) галаву.
2. Увесці ў зман, ашукаць, задурманіўшы галаву.
абмарачэ́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. абмарачыцца. Я раптам адчуў прыемную, да абмарачэння, да кружэння ў галаве, слабасць. М. Стральцоў.
абмаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абмарозіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны марозам. Прыплёўся [сабака] з лесу галодны, хворы, з абмарожанымі нагамі. Ваданосаў.
3. у знач. наз. абмаро́жаны, ‑ага, м. Той, хто атрымаў пашкоджанне ад марозу. Акрамя тыфозных, нямала было іншых хворых: інвалідаў вайны, скалечаных, прастуджаных, абмарожаных. Шамякін.
абмаро́жванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмарожваць — абмарозіць.
абмаро́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абмарозіцца.
2. Зал. да абмарожваць.
абмаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмарозіць.
абмаро́зіцца, ‑рожуся, ‑розішся, ‑розіцца; зак.
Зазнаць пашкоджанне ад марозу.
абмаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; заг. абмарозь; зак., каго-што.
Пашкодзіць марозам; памарозіць, змарозіць. Абмарозіць пальцы на нагах.