Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адналю́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Жанчына, якая любіць усё жыццё толькі аднаго мужчыну.

адналяме́шны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзін лямех. Адналямешны плуг.

адналя́мпавы, ‑ая, ‑ае.

Забяспечаны адной электроннай лямпай. Адналямпавы радыёпрыёмнік.

аднама́сны, ‑ая, ‑ае.

Аднолькавае масці з другой жывёлінай. Аднамасныя коні.

аднамато́рны, ‑ая, ‑ае.

З адным маторам. Аднаматорны самалёт.

аднама́чтавы, ‑ая, ‑ае.

З адной мачтай. Аднамачтавая шхуна.

аднаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Аднолькавай меры, працягласці; раўнамерны. Рыгор зірнуў на Зосю і ўгледзеў, што яе бялесыя льняныя валасы, заўсёды акуратненька расчэсаныя на прабор і завітыя ў дзве аднамерныя па даўжыні і таўшчыні касы, на скорую руку былі згорнуты ў куклу. Гартны.

аднаме́сны, ‑ая, ‑ае.

Прыстасаваны, разлічаны на аднаго чалавека. Аднамесны самалёт. Аднамесная лодка.

аднамы́снасць, ‑і, ж.

Аднолькавасць думак, адзінства поглядаў.

аднамы́снік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і аднадумец. Ты была вельмі патрэбна мне як сябра, як памочнік, як аднамыснік. Скрыган.