Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абалва́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абалваніць.

абалване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Здурнець, зрабіцца балваном.

абалва́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Разм. Груба, збольшага абчасаць, падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі. Абалваніць камень.

2. Абы-як на скорую руку пастрыгчы.

3. Пазбавіць здольнасці думаць, разумець, разважаць. // Абдурыць, ашукаць.

абалва́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абалваньваць — абалваніць.

абалва́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абалваніць.

абаліцыяні́зм, ‑у, м.

Рух за скасаванне рабства неграў, які разгарнуўся ў 18–19 стст. у ЗША, Англіі, Францыі.

[Ад лац. abolitio — скасаванне, знішчэнне.]

абало́на, ‑ы, ж.

1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою. З захаду.. [зямельны масіў] быў акаймаваны вузкай, у хмызняках, рачулкай, з поўначы — лесам, з поўдня — прылеснай балоцістай абалонай. Хадкевіч.

2. Слой драўніны сасны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою.

абало́ністы, ‑ая, ‑ае.

Які мае тоўстую абалону. Сасна — тая дрэнь, можна сказаць. Іншая, абалоністая, і дзесяць год не праліпіць. Ермаловіч.

абало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), тканіны або проста верхні слой чаго‑н. Ядзерка арэха захавана пад моцнай абалонкай. Зямны шар мае цвёрдую абалонку — зямную кару. Абалонка аэрастата. // Назва некаторых покрыўных тканак. Слізістая абалонка. Рагавая абалонка. Сеткавая абалонка. Радужная абалонка.

2. перан. Форма вонкавага выяўлення якога‑н. унутранага зместу. Пад знешняй фантастычнай абалонкай падання мы бачым яе [легенды] рэальную аснову. Івашын.

абало́нне, ‑я, н.

Тое, што і абалона.