Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аблямава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Абшыць па краях палоскай з другога матэрыялу. Аблямаваць падол спадніцы. // перан. Акружыць што‑н., размясціцца вакол чаго‑н. Хмызняк зялёнай стужкай аблямаваў берагі возера.

аблямо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для аблямоўкі (у 1 знач.). Аблямовачны матэрыял. // Звязаны з аблямоўкай (у 1 знач.). Аблямовачныя работы.

аблямо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблямоўваць — аблямаваць.

аблямо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да аблямоўваць.

аблямо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблямаваць.

аблямо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблямоўваць — аблямаваць.

2. Матэрыял, якім аблямоўваюць; тое, што палосай акружае па краях другі прадмет. Рукавы з аксамітнай аблямоўкай.

абля́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абляпаць.

абля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Апырскацца; запэцкаць сябе чым‑н. Абляпацца балотнай граззю.

абля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Апырскаць, запэцкаць чым‑н. Абляпаць боты граззю.

абля́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абляпацца.