аблу́звацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аблузацца.
2. Зал. да аблузваць.
аблу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аблузаць.
аблупі́цца, ‑лупіцца; зак.
Абдзерціся, адваліцца (пра верхні слой чаго‑н. — кару, скуру, фарбу і інш.). Аблупілася фарба — не падымаліся рукі, каб паднавіць яе. Шахавец. Валасы ў дзяўчыны выцвілі, твар загарэў, аж чорны стаў, а нос аблупіўся. Васілёнак. // Адпасці кавалкамі, абсыпацца (пра тынк і пад.).
аблупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.
1. Зняць верхні слой; ачысціць ад кары, шкарлупін, скуры і пад. Аблупіць кару на дрэве. □ Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы. Шамякін.
2. перан. Абрабаваць, абабраць; узяць занадта дорага.
•••
Аблупіць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).
аблу́плены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аблупіць.
2. у знач. прым. Без верхняга слоя, без покрыва, аблезлы. Сашка заўсёды насіў з сабою гармонік: старэнькі, аблуплены, хрыпаты. Пянкрат.
•••
Ведаць як аблупленага гл. ведаць.
аблу́пліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблупліваць — аблупіць і аблуплівацца — аблупіцца.
аблу́плівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аблупіцца.
2. Зал. да аблупліваць.
аблу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аблупіць.
аблу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. ад аблушчыць.
аблу́шчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аблушчыцца.
2. Зал. да аблушчваць.