абло́ўліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблоўліваць — аблавіць.
абло́ўлівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да аблоўліваць.
абло́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аблавіць.
аблу́біца, ‑ы, ж.
Абл. Лубяны абруч у ручных жорнах; бакавая сценка кругом жорнаў у млыне, дзе сыплецца мука. Там [у млыне] акрамя каменя была многа незвычайнага: і велізарнае кола з зубамі, і кош з жытам, аблубіца і іншыя цудоўныя рэчы. Кулакоўскі.
аблу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Абл.
1. Няправільная, памылковая думка, погляд, памылковае ўяўленне аб чым‑н. [Лабановіч] не здолеў канчаткова вызваліцца з палону народніцкіх аблудаў. Карпаў.
2. Той, хто адмоўна ставіцца да чаго‑н., мае памылковую думку аб чым‑н. Ды ну іх!.. Што гэткай аблудзе Да нашых надзей і падзей?! Звонак.
аблу́дны, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Які далёка зайшоў у сваіх памылках, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.
2. Ілжывы, няправільны, памылковы. Аблудны шлях. □ Ён [Богут] выступае ў добрай ролі, Каб перавыхаваць народ Ды навучыць яго парадку, з дарог аблудных скіраваць... Колас.
•••
Аблудная авечка гл. авечка.
аблуза́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аблузаць.
аблуза́цца, ‑аецца; зак.
Пазбавіцца ад шкарлупіны, кары і пад. Пад руку трапіўся, кол з маладой сасонкі, толькі што ссечанай у лесе, кара на ім аблузалася, і Максім запэцкаў рукі і гімнасцёрку ў ліпучую смалу. Шамякін.
аблуза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Ачысціць ад шкарлупіны, кары і пад. [Платон:] — На, патрымай, а я табе часнаку аблузаю, закусіш. Чарнышэвіч.