Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абсле́даваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абследаваць.

абсле́давацца, ‑дуецца; незак.

Зал. да абследаваць.

абсле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго‑н. Абследаваць раку. // Уважліва агледзець (аглядаць), азнаёміцца (знаёміцца) з чым‑н. Дзед жа Талаш з Нупрэем узялі на сябе задачу абследаваць пункты, што ляжалі па дарозе на мястэчка. Колас.

абслі́зганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абслізгаць.

абслі́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Зрабіць што‑н. гладкім, слізкім.

абслі́згваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абслізгаць.

абслі́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абслініць.

абслі́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Пусціць сліну, вымазацца слінай.

абслі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Намачыць слінай.

абслі́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абслініцца.