Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абме́р, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмерваць — абмераць.

абме́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абмераць.

абме́рацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Памыліцца, мераючы што‑н.

абме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Тое, што і памераць (у 1 знач.).

2. Разм. Наўмысна ці памылкова адмераць менш, чым трэба. Абмераць пакупніка.

абме́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмерваць — абмераць.

абме́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абмерацца.

2. Зал. да абмерваць.

абме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмераць.

абме́рзлы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты лёдам; абледзянелы. Вецер звінеў галінамі абмерзлага клёна, скуголіў і свістаў у шчылінах паркана, у дзіравай страсе хлява. Шамякін.

абме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абмёрз, ‑мерзла; зак.

Пакрыцца лёдам, шэранню, абледзянець.

абмеркава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмеркаваць.