абвінава́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвінаваціць.
2. у знач. наз. абвінава́чаны, ‑ага, м.; абвінава́чаная, ‑ай, ж. Той (тая), каго абвінавацілі, лічаць вінаватым (вінаватай). Багушэвіч папрасіў суд дазволіць абвінавачанаму сесці побач з ім за сталом абаронцы. Ларчанка.
абвінава́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвінавачваць — абвінаваціць.
абвінава́чваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвінавачваць (у 1 знач.).
2. у знач. наз. абвінава́чваны, ‑ага, м.; абвінава́чваная, ‑ай, ж. Той (тая), каму па суду прад’яўлена абвінавачанне ў якім‑н. злачынстве. Допыт абвінавачванага. □ Артыкулах, 157 Канстытуцыі БССР «Абвінавачванаму забяспечваецца права на абарону». Канстытуцыя БССР.
абвінава́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абвінавачваць (у 1 знач.).
абвінава́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. каго-што ў чым і без дап. Лічыць каго‑н. вінаватым у чым‑н. А супярэчыў.. [Сцяпан Варанец], так сказаць, прынцыпова: не можна, бачыце, абвінавачваць чалавека, калі добра не ведаеш. Крапіва. // Устанаўліваць віну каго‑н. у судовым парадку; лічачы вінаватым у чым‑н., прыцягваць да судовага разбору. Думкі перабіў ураднік. — У чым жа вас абвінавачваюць? — запытаў ён. — За што судзяць? Колас. // Папракаць, асуджаць за што‑н. Абвінавачваць у неаб’ектыўнасці.
2. без дап. Выступаць у якасці судовага абвінаваўцы, пракурора. Малады пракурор абвінавачваў упершыню.
абвіна́нне, ‑я, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвінаць — абвінуць.
абвіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да абвінуцца.
абвіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абвінуць.
абвіну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абвінуць.
абвіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак., чым.
Абгарнуцца, ахінуцца. Абвінуцца хусткай.