абазна́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абазначыць.
абазнача́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абазначыцца.
2. Зал. да абазначаць.
абазнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абазначыць.
абазна́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абазначыць.
абазна́чыцца, ‑чыцца; зак.
Зрабіцца прыкметным; акрэсліцца. Мужчыны пакрочылі да другога берага, ля якога ўжо.. абазначылася цёмная палоска не то мокрага снегу, не то вады. Курто. // Зрабіцца адчувальным, наяўным. У сакавіку абазначыўся надыход вясны.
абазна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Памеціць што‑н., зрабіць знак на чым‑н. Абазначыць на карце горы карычневай фарбай, нізіны — зялёнай.
2. Зрабіць выразным, акрэсленым, бачным. Худзізна рэзка абазначыла скулы.
3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой‑н. асобы або з’явы. Абазначыць рысы характару героя.
абазначэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. абазначаць — абазначыць (у 1 знач.).
2. Знак, метка і пад., з дапамогай якіх што‑н. абазначана. Умоўныя абазначэнні. Цікавыя абазначэнні.
аба́к, ‑а, м.
Спец. Верхняя частка галоўкі калоны звычайна ў форме чатырохвугольнай пліты.
[Ад грэч. abax (abakos) — стол, лічыльная дошка.]
абакра́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абакрасці.
абакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; зак., каго-што.
Тайна забраць чужое; зрабіць пакражу. // перан. Несумленным спосабам пазбавіць каго‑н. якіх‑н. духоўных каштоўнасцей. І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год. Панчанка. Анатоль Сяргеевіч, якога ўсе паважаюць, абакраў яе [Алёнчына] сэрца, забраў нешта дарагое, жаданае. Пянкрат.