Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аку́ла, ✂, ж.

Буйная драпежная марская рыба.

|| прым. акулавы, ✂.

акулірава́ць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Прышчапіць (прышчэпліваць) да дзікай расліны вочка культурнай расліны.

  • А. дзічку.

|| наз. акуліраванне, ✂ і акуліроўка, ✂.

акулі́ст, ✂, м.

Урач, спецыяліст па хваробах вачэй.

|| ж. акулістка, ✂.

|| прым. акулісцкі, ✂.

акульту́рыць, ✂; зак. (спец.).

Зрабіць культурным (у 4 знач.).

|| незак. акультурваць, ✂.

|| наз. акультурванне, ✂.

  • А. дзікіх раслін.

акуля́р, ✂, м.

У аптычным прыборы: частка, накіраваная да вока, назіральніка.

  • А. тэлескопа.

|| прым. акулярны, ✂.

акуля́ры, ✂.

Аптычная прылада з дзвюх лінз, якая служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджання.

  • А. для блізарукіх.
  • Сонцаахоўныя а.

|| прым. акулярны, ✂. Акулярнае шкло.

акумуля́тар, ✂, м.

Прыстасаванне для накаплення энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання.

  • Электрычны а.

|| прым. акумулятарны, ✂.

акуну́цца, ✂; зак.

  1. гл. акунуць.

  2. перан. Цалкам аддацца чаму-н.

  • З галавой а. ў работу.

|| незак. акунацца, ✂.

акуну́ць, ✂; зак.

Апусціць у вадкасць.

  • А. у ваду галаву.

|| незак. акунаць, ✂.

|| звар. акунуцца, ✂.

|| незак. акунацца, ✂.

аку́нь, ✂, м.

Азёрна-рачная рыба сямейства акунепадобных з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.

|| прым. акунёвы, ✂.

  • Акунёвая юшка.
  • Сямейства акунёвых (наз.).