Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акцёр, , м.

Выканаўца роляў у спектаклях.

|| ж. актрыса, .

|| прым. акцёрскі, .

  • Акцёрская поза (перан. ненатуральная).

акцёрства, , н.

  1. Прафесія акцёра.

  2. перан. Прытворства, пазіраванне ў паводзінах (разм.).

акці́раваць, ; зак. і незак. (спец.).

Скласці (складаць) акт з мэтай засведчыць наяўнасць ці адсутнасць чаго-н.

|| зак. заакціраваць, .

акцы́з, , м.

Ускосны падатак на тавары шырокага спажывання і паслугі, які ўваходзіць у іх кошт і складае частку бюджэту краіны.

|| прым. акцызны, .

а́кцыя1, , ж.

Каштоўная папера, якая сведчыць аб узносе пэўнага паю ў прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у прыбытках гэтага прадпрыемства.

  • Скупіць акцыі.
  • Акцыі падняліся (цана на іх узрасла).

  • Акцыі чые падаюць (або павышаюцца) — падае (або павышаецца) уплыў, роля каго-н. у чым-н.

|| прым. акцыянерны, .

  • А. капітал.
  • Акцыянернае таварыства.

а́кцыя2, , ж. (кніжн.).

Дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты.

  • Дыпламатычная а.

акцыяне́р, , м.

Уладальнік акцый, саўладальнік акцыянернага прадпрыемства.

|| прым. акцыянерскі, .

акцэ́нт, , м.

  1. Націск у слове, а таксама знак націску (спец.).

    • Зрабіць а. на чым-н. (перан. падкрэсліваючы, звярнуць увагу на што-н.; кніжн.).
  2. Асаблівасці вымаўлення, уласцівыя тым, хто гаворыць на чужой мове.

|| прым. акцэнтны, .

акцэнтава́ць, ; зак.

  1. Паставіць (ставіць) акцэнт (у 1 знач.) на чым-н. (спец.).

  2. перан. Вылучыць (-чаць), падкрэсліць (-ліваць) якую-н. думку ў выказванні (кніжн.).

    • А. увагу на больш важным, істотным.