Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акр, ✂, м.

Зямельная мера ў некаторых краінах, роўная 4047 м​2.

акраба́т, ✂, м.

Цыркавы гімнаст, а таксама наогул спартсмен, які займаецца акрабатыкай.

|| ж. акрабатка, ✂.

|| прым. акрабацкі, ✂.

акрабаты́зм, ✂, м.

Акрабатычны спорт у выкананні гімнастычных практыкаванняў.

акраба́тыка, ✂, ж.

Цыркавая гімнастыка, а таксама від спартыўнай гімнастыкі.

|| прым. акрабатычны, ✂.

акра́вак, ✂, м.

Абрэзак, кавалак лыка, скуры і пад.

  • Рукавіцы з акраўкаў аўчыны.

|| прым. акраўкавы, ✂.

акраве́рш, ✂, м.

Верш, у якім пачатковыя літары радкоў складаюць якое-н. слова або фразу.

акра́ек, ✂, м. (абл.).

  1. Край чаго-н.

    • А. тканіны.
    • А. хмары.
  2. Тое, што і акравак.

    • Палавік з акрайкаў.

|| прым. акрайкавы, ✂.

акра́ец, ✂, м.

Кавалак хлеба, адрэзаны ад непачатага краю.

  • Мець свой а. хлеба.

|| памянш. акрайчык, ✂.

акрамя́, прыназ.

  1. За выключэннем, не лічачы каго-, што-н. і апрача.

    • На рэчцы, а. жанчын, нікога не было.
  2. У дадатак да каго-, чаго-н.

    • А. дарослых у зале было многа дзяцей.

◊

  • Акрамя таго, у знач. пабочн. — да таго ж.

    • Акрамя таго, нам трэба было наведаць хворага.

акрапля́ць, ✂; незак.

Тое, што і крапіць.